Всё сдал! - помощь студентам онлайн Всё сдал! - помощь студентам онлайн

Реальная база готовых
студенческих работ

Узнайте стоимость индивидуальной работы!

Вы нашли то, что искали?

Вы нашли то, что искали?

Да, спасибо!

0%

Нет, пока не нашел

0%

Узнайте стоимость индивидуальной работы

это быстро и бесплатно

Получите скидку

Оформите заказ сейчас и получите скидку 100 руб.!


Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Тип Реферат
Предмет История
Просмотров
1527
Размер файла
35 б
Поделиться

Ознакомительный фрагмент работы:

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэме: Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Падрыхтаваў:

студэнт 5 курса, 2 групы

Трафімаў Ж.К.

Мiнск, 2010

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з'явілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з'ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі.

У дваццатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што "любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону". Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-не-будзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы пасяджэння.

Правал жнівеньскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.

Скліканая 24 жніўня пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Гэтымі актамі аб'яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць Беларускай ССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам Бела-рускай ССР, за адпаведнымі органамі Саюза ССР.

Была зменена назва рэспублікі, а таксама адбылася заме-на дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня прынялі рашэнне Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах "Беларусь". У той самы дзень былі прыняты законы "Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь" і "Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Дзяржаўны сцяг з гэтага часу ўяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белачырвонага колеру. Дзяржаўным гербам стаў старажытны герб "Пагоня" - выява конніка з занесеным над галавой мячом. Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў абраны С.С. Шушкевіч.

8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С. Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Бьша пастаўлена апошняя кропка ў амаль 70-гадовай біяграфіі Савецкага Саюза.

Да сферы сумеснай дзейнасці дзяржаў у Садружнасці была аднесена каардынацыя знешняй палітыкі, супрацоўніцтва ў межах агульнай палітычнай прасторы, еўрапейскага і азіяцкага рынкаў, мытнай палітыкі, у развіцці транспарту і сувязі, у галіне абароны навакольнага асяроддзя, удзел у стварэнні ўсеабдымнай міжнароднай сістэмы эканамічнай бяспекі; пытанні міграцыйнай палітыкі, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня, да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў - былых рэспублік СССР, за выключэннем Прыбалтыйскіх рэспублік і Грузіі. 11 дэлега-цый суверэнных краін прынялі рашэнне аб стварэнні вышэйшага органа Садружнасці - Савета кіраўнікоў дзяржаў, а таксама Савета кіраўнікоў урадаў, падпісалі Дэкларацыю, у якой пацвердзілі іх аднолькавыя правы ў Садружнасці, прыхільнасць да супрацоўніцтва ў развіцці агульнай эканамічнай прасторы, агульнаеўрапейскага і еўраазіяцкага рынкаў, гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. Нягледзячы на прынятыя дакументы і ўтварэнне дадатковых каардынацыйных органаў, у дзейнасці дзяржаў Садружнасці выявіліся рознагалоссі. Асабліва абвострана яны праявіліся паміж Расіяй і Украінай па пытанню раздзелу арміі і Чарнаморскага флоту. Многія рэспублікі выказвалі незада-вальненне тым, што Расіі ў якасці правапераемніцы СССР адышла дыпламатычная сетка былога Саюза, большая частка маёмасці саюзных і партыйных структур, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што ствараліся фактычна сіламі ўсіх рэспублік.

Станаўленне суверэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. "Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР" саюзнарэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР было пераўтворана ў рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў. Яму былі падпарадкаваны ўнутраныя войскі і навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў СССР, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён перадпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Былі пе-рагледжаны функцыянальныя напрамкі дзейнасці камітэта, скасавана служба палітычнага вышуку, створана новае для гэтых сілавых ведамстваў падраздзяленне грамадскіх сувя-зяў. У забеспячэнні кадрамі стаўка была зроблена на прафесіяналаў.

Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў. За кароткі тэрмін Упраўленне пагранвойскаў правяло работу па ўмацаванню пагранзастаў. На службу ў рэспубліку вернута 1400 беларусаў-пагранічнікаў. Была таксама праведзена работа беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай змешанымі Камісіямі па ўстанаўленню мяжы Рэспублікі Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаў-чыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пы-танняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў пра-ведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэн-не пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласа-валі 83,3% нрыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.

28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моман-ту абвяшчэння новых выбараў.

На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 ліста-пада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія на-зывалі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю "згода" для падт-рымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджа-ліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні

У мэтах забеспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь". Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага мытнага кантролю СССР было пераўтворана ў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь. У яго падпарадкаванне перайшлі мытныя органы, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі.

Важыым крокам на шляху ўмацавання суверэннасці Беларусі з'явілася стварэнне ўласнага войска на аснове прыняцця Вяр-хоўным Саветам Рэспублікі Беларусь у верасні 1991 г. адпаведнай пастановы. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пастанова Савета Міністраў ад 6 мая 1992 г. паклала пачатак непасрэднаму стварэнню ўласных узброеных сіл. Беларуская ваенная акруга была скасавана. Усе яе часці і падраздзяленні, а таксама часці цэнтральнага падпарадкавання, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падпарадкаванне Міністэрства абароны рэспублікі. Распрацаваная ў лістападзе 1992 г. ваенная дактрына зыходзіла з неабходнасці быць бяз'ядзернай, нейтральнай дзяржавай. У той час большасць каманднага саставу беларускай арміі, якая налічвала 130 тыс. ваеннаслужачых, складалі расія-не. 13 тыс. беларускіх афіцэраў, што праходзілі службу на тэрыторыі Расіі і іншых былых савецкіх рэспублік, заявілі аб сваім жаданні служыць у беларускім нацыянальным войску. Прынятая праграма рэарганізацыі ўзброеных сіл прадугледжвала скарачэнне колькасці салдат да 60 тыс.

Былі прыняты меры па ўзмацненню кантралюючых функцый дзяржавы. У адпаведнасці з прынятым у сакавіку 1992 г. Вярхоўным Саветам Законам "Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь" галоўнымі функцыямі створанай палаты з'яўляліся кантроль за выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета і адпаведных ім іншых актаў, якія рэгулююць узаемаадносіны дзяржаўных, прыват-ных і гаспадарчых органаў.

Ва ўмацаванні дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь важнае значэнне мела выпрацоўка і прыняцце Канстытуцыі.Падрыхтоўка законапраекта аб дзяржаўным ладзе Беларусі было даручана Канстытуцыйнай камісіі, старшынёй якой з кастрычніка 1992 г. быў абраны С. Шушкевіч. У Вярхоўным Савеце разгарэўся канфлікт паміж апазіцыяй, узначальваемай дэпутатамі БНФ, і большасцю дэпутатаў, якія падтрымлівалі Прэм'ер-міністра В. Кебіча па пытанню прэзідэнтства. Апазіцыя намагалася мінімізаваць значэнне кіраўніка дзяржавы. На іх думку палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання. Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт выбіраўся Вярхоўным Саветам. Праўрадавая большасць імкну-лася да варыянта Канстытуцыі, у якой будучы прэзідэнт надзя-ляўся правамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай.

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па абвостраных праблемах эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ста-туса дзяржавы, будучага дагавора з Расіяй. Прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на чэрвень 1994 г., прымушалі розныя палітычныя лагеры да ўзмоцненай палітычнай актыўнасці. У гэтай сітуацыі ўзрастаў палітычны рэйтынг А. Лукашэнкі, та-гачаснага старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй. Ён абвінаваціў С. Шушкевіча і некалькіх звязаных з ім чыноўнікаў у раскраданні дзяржаўнай маёмасці. 26 студзеня 1994 г. дэпутаты Вярхоўнага Савета (209 галасоў за і 39 супраць) адклікалі С. Шушкевіча з займаемай пасады. Старшынёй Вярхоўнага Савета некалькі дзён пазней стаў М.І. Грыб, які фарсіраваў працэс прыняцця канстытуцыі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі Беларусь з'яўляецца унітарнай дэмак-ратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзіла-ся прэзідэнцкая форма кіравання. На чарзе стаяла пытанне абранне прэзідэнта.

Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чала-век: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Пазняк, С. Шушкевіч.

Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% прыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.

28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моманту абвяшчэння новых выбараў.

На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 лістапада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія называлі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю "згода" для падтрымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджаліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саю-за. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні Прэзідэнта, хаця і выразна не фармулявалася, знаходзіла ўсё больш прыхільнікаў.

Да бунту супраць Прэзідэнта заахвочвалі дэпутатаў дэманстрацыі, што мслі месца вясной 1996 г., арганізаваныя апазіцыяй.

Прэзідэнт А. Лукашэнка і Урад Рэспублікі Беларусь вызначылі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі рэс-публікі, павышэнне дабрабыту народа, развіццё навукі, адукацыі і культуры. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыі -перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944г.), свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы.

Ва ўмовах абвостранай канфрактацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічменту прэзідэнту адбыўся 24 лістапада 1996 г. другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змя-неннямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. Пака-зальна, што за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпу-тацкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў, прагаласавалі толькі 582 тыс. чалавек, ці 7,93%. Яшчэ большая колькасць удзелыйкаў галасавання - 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказа-ліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказалі-ся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі (5,2 млн. чалавек, ці 82,88%) і адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь (каля 5 млн. чалавек, ці 80,44%). Як бач-на, палітычная апазіцыя пацярпела сакрушальнае паражэнне.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент -Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прыз-наў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з'яўляецца Прэм'ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і зака-надаўствам.

Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет, колькасць дэпутатаў апошняга пастаянна скарачалася (першапачаткова 85 чалавек).

У Беларусі апазіцыя не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Сведчаннем падтрымкі ўрадавага курса з'явіліся новыя выбары Прэзідэнта, якія адбыліся 9 верасня 2001 г. Яны зноў прынеслі ўнушальную перамогу А. Лукашэнку. Ён атры-маў 75,65% галасоў выбаршчыкаў, у той час, калі галоўны са-пернік У. Ганчарык атрымаў 15,65%, С. Гайдукевіч - 2,48% галасоў удзельнікаў выбараў. Свае галасы ў падтрымку кандыда-таў у прэзідэнты аддалі 83,86% выбаршчыкаў, 2,2% былі прызнаны несапраўднымі. Палітычная апазіцыя ў чарговы час пацярпела паражэнне.

Літаратура

1. Кохановскій А.Г. і Яновскій О.А. \Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\ Мн.,2001.

2. Касцюк М.П.\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч. Мн., Беларусь, 1994-1995.

3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.

4. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.


Нет нужной работы в каталоге?

Сделайте индивидуальный заказ на нашем сервисе. Там эксперты помогают с учебой без посредников Разместите задание – сайт бесплатно отправит его исполнителя, и они предложат цены.

Цены ниже, чем в агентствах и у конкурентов

Вы работаете с экспертами напрямую. Поэтому стоимость работ приятно вас удивит

Бесплатные доработки и консультации

Исполнитель внесет нужные правки в работу по вашему требованию без доплат. Корректировки в максимально короткие сроки

Гарантируем возврат

Если работа вас не устроит – мы вернем 100% суммы заказа

Техподдержка 7 дней в неделю

Наши менеджеры всегда на связи и оперативно решат любую проблему

Строгий отбор экспертов

К работе допускаются только проверенные специалисты с высшим образованием. Проверяем диплом на оценки «хорошо» и «отлично»

1 000 +
Новых работ ежедневно
computer

Требуются доработки?
Они включены в стоимость работы

Работы выполняют эксперты в своём деле. Они ценят свою репутацию, поэтому результат выполненной работы гарантирован

avatar
Математика
История
Экономика
icon
159599
рейтинг
icon
3275
работ сдано
icon
1404
отзывов
avatar
Математика
Физика
История
icon
156450
рейтинг
icon
6068
работ сдано
icon
2737
отзывов
avatar
Химия
Экономика
Биология
icon
105734
рейтинг
icon
2110
работ сдано
icon
1318
отзывов
avatar
Высшая математика
Информатика
Геодезия
icon
62710
рейтинг
icon
1046
работ сдано
icon
598
отзывов
Отзывы студентов о нашей работе
63 457 оценок star star star star star
среднее 4.9 из 5
Тгу им. Г. Р. Державина
Реферат сделан досрочно, преподавателю понравилось, я тоже в восторге. Спасибо Татьяне за ...
star star star star star
РЭУ им.Плеханово
Альберт хороший исполнитель, сделал реферат очень быстро, вечером заказала, утром уже все ...
star star star star star
ФЭК
Маринаааа, спасибо вам огромное! Вы профессионал своего дела! Рекомендую всем ✌🏽😎
star star star star star

Последние размещённые задания

Ежедневно эксперты готовы работать над 1000 заданиями. Контролируйте процесс написания работы в режиме онлайн

Подогнать готовую курсовую под СТО

Курсовая, не знаю

Срок сдачи к 7 дек.

только что
только что

Выполнить задания

Другое, Товароведение

Срок сдачи к 6 дек.

1 минуту назад

Архитектура и организация конфигурации памяти вычислительной системы

Лабораторная, Архитектура средств вычислительной техники

Срок сдачи к 12 дек.

1 минуту назад

Организации профилактики травматизма в спортивных секциях в общеобразовательной школе

Курсовая, профилактики травматизма, медицина

Срок сдачи к 5 дек.

2 минуты назад

краткая характеристика сбербанка анализ тарифов РКО

Отчет по практике, дистанционное банковское обслуживание

Срок сдачи к 5 дек.

2 минуты назад

Исследование методов получения случайных чисел с заданным законом распределения

Лабораторная, Моделирование, математика

Срок сдачи к 10 дек.

4 минуты назад

Проектирование заготовок, получаемых литьем в песчано-глинистые формы

Лабораторная, основы технологии машиностроения

Срок сдачи к 14 дек.

4 минуты назад

2504

Презентация, ММУ одна

Срок сдачи к 7 дек.

6 минут назад

выполнить 3 задачи

Контрольная, Сопротивление материалов

Срок сдачи к 11 дек.

6 минут назад

Вам необходимо выбрать модель медиастратегии

Другое, Медиапланирование, реклама, маркетинг

Срок сдачи к 7 дек.

7 минут назад

Ответить на задания

Решение задач, Цифровизация процессов управления, информатика, программирование

Срок сдачи к 20 дек.

7 минут назад
8 минут назад

Все на фото

Курсовая, Землеустройство

Срок сдачи к 12 дек.

9 минут назад

Разработка веб-информационной системы для автоматизации складских операций компании Hoff

Диплом, Логистические системы, логистика, информатика, программирование, теория автоматического управления

Срок сдачи к 1 мар.

10 минут назад
11 минут назад

перевод текста, выполнение упражнений

Перевод с ин. языка, Немецкий язык

Срок сдачи к 7 дек.

11 минут назад
planes planes
Закажи индивидуальную работу за 1 минуту!

Размещенные на сайт контрольные, курсовые и иные категории работ (далее — Работы) и их содержимое предназначены исключительно для ознакомления, без целей коммерческого использования. Все права в отношении Работ и их содержимого принадлежат их законным правообладателям. Любое их использование возможно лишь с согласия законных правообладателей. Администрация сайта не несет ответственности за возможный вред и/или убытки, возникшие в связи с использованием Работ и их содержимого.

«Всё сдал!» — безопасный онлайн-сервис с проверенными экспертами

Используя «Свежую базу РГСР», вы принимаете пользовательское соглашение
и политику обработки персональных данных
Сайт работает по московскому времени:

Вход
Регистрация или
Не нашли, что искали?

Заполните форму и узнайте цену на индивидуальную работу!

Файлы (при наличии)

    это быстро и бесплатно