Всё сдал! - помощь студентам онлайн Всё сдал! - помощь студентам онлайн

Реальная база готовых
студенческих работ

Узнайте стоимость индивидуальной работы!

Вы нашли то, что искали?

Вы нашли то, что искали?

Да, спасибо!

0%

Нет, пока не нашел

0%

Узнайте стоимость индивидуальной работы

это быстро и бесплатно

Получите скидку

Оформите заказ сейчас и получите скидку 100 руб.!


Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

Тип Реферат
Предмет Культура и искусство
Просмотров
1522
Размер файла
29 б
Поделиться

Ознакомительный фрагмент работы:

Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВО БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўля-лася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскаганасельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс , лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў.

У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыс-тання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а так-сама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі ("Гутарка Данілы са Сця-панам", "Сход", "Вясна гола перапала"), вершы Ф.Савіча, П.Багрыма, І.Легатовіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага і іншыя творы выявілі антыпрыгонніцкія настроі аўтараў, любоў да радзімы, спачуванне цяжкай долі народа.

Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загу-чала жывая гутарковая беларуская мова, у другім - адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне і збяднелыя шляхціцы.

У першай палове XIX ст. у літаратуры з'явіліся таленавітыя паэты і празаікі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты, якія ішлі да творчасці на беларускай мове ад захаплення народнымі казкамі, песнямі, паданнямі і легендамі. Сярод іх — Ян Чачот. У 1837 - 1846 гг. ён выдаў шэсць фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні", у якіх побач з народнымі песнямі (у польскім перакладзе і арыгінале) змясціў і свае — на польскай і беларускай мовах. Аляксандр Рыпінскі — аўтар фалькларыстычнага даследавання "Беларусь" (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вершаў, у тым ліку балады "Нячысцік". Ян Баршчэўскі таксама пісаў беларускія вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Рабункі мужыкоў") і на падставе легенд, паданняў і казак стварыў "беларус-кую Адысею" - чатырохтомны польскамоўны зборнік "Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Гэтыя пісьменнікі карысталіся лацінскім алфавітам.

Адной з самых яркіх і буйных постацей у беларускай культуры XIX ст. быў ураджэнец Бабруйскага павета, сын небагатага шляхціца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Сваім ідэалам ён бачыў сацыяльнае адзінства вярхоў і нізоў народа на аснове ўсведамлення нацыяналь-най і духоўнай еднасці. Праблему ўзаемаадносін паноў і мужыкоў ён вырашаў ідылічна ў двухмоўным творы "Ідылія", у якім, як і ў жыцці, паны гаварылі на польскай, а мужыкі - на беларускай мове.

Дунін-Марцінкевіч шчыра любіў беларускі народ, звяртаўся да грамадства з заклікам змяніць адносіны да простых людзей, аказваць ім дапамогу, рабіць усё магчымае, каб узняць іх адукацыю, культу-ру, самасвядомасць. Вершаваныя аповесці "Вечарніцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскія дажынкі", "Халімон на каранацыі" і іншыя склалі сапраўдны вершаваны эпас. У іх дісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Дунін-Марцінкевіч з'яўляецца аўтарам славутых драматычных твораў:

камедыі "Пінская шляхта", у якой высмейваюцца бюракратызм царскага чыноўніцтва і правінцыяльныя норавы шляхты, і "Залёты". Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Кжыжаноўскі і інш. Сярод тых, хто наведваў беларускага песняра ў Мінску і прысутнічаў на літаратурных вечарах у яго доме, былі У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч.

Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура. У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII - першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш.

Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа стала асновай польскага "Таварыства танцораў Яго Каралеўс-кай Вялікасці", а 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа С.Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх тэатраў.

Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча - у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага — у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага - у Забор'і, А.Галіцына - у Віцебску, З.Чарнышова - у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гара-дзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І.Глінкі і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным квартэтам.

У першай палове XIX ст. тэатр на Беларусі набывае ўжо камерцыйны характар. Усталёўваецца тэатральны сезон, з'яўляюцца пастаянныя гарадскія тэатры. Адлюстроўваючы моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным — польска-рускім. Ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.

Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектакля - камічнай оперы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта - В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі "Ідылію" Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага.

Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) павета Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка Д.Стэфановіча ён атрымаў пачатковую му-зычную адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Творчая дружба С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам прынесла вялікі плён:

на лібрэта апошняга былі напісаны оперы "Спаборніцтва музыкан-таў", "Чарадзейная вада", "Сялянка", пастаўленыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія народныя песні і мелодыі арганічна ўвайшлі ў творы С.Манюшкі.

Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза "Развітанне з Радзімай"; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты "Канкурэнты"; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар;

І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.

У 30 - 40-я гады XIX ст. у гарадах стала папулярным свецкае музыцыраванне. Адкрываліся прыватныя музычныя школы, з ліку аматараў музыкі ствараліся аркестры і хоры, праводзіліся літаратурна-музычныя вечары. Пачаліся збіранне і публікацыя беларускай народнай песні, рабіліся спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі. Важную ролю ў стварэнні нацыянальнага музычнага рэпертуару мелі заснаваныя на беларускіх абрадавых песнях і танцах паэма ўраджэнца Віцебшчыны кампазітара Антона Абрамовіча "Беларускае вяселле", а таксама яго п'есы для фартэпіяна, апрацоўкі народных песень.

Неад'емнай часткай развіцця йультуры Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. з'яўлялася выяўленчае мастацтва. Афіцыйным напрамкам у ім быў класіцызм. Аднак сухаваты і "правільны" класіцызм, перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі не задавальнялі найболып таленавітых мастакоў. Яны шукалі сваю тэму, якая была б болыл цесна звязана з людзьмі, сучаснымі падзеямі, гістарычнымі каранямі беларускага народа. Таму невыпадкова ў першай палове XIX ст. гістарычны, партрэтны і пейзажны жанры становяцца галоўнымі ў беларускім жыпапісе. Зацвярджаўся стыль рамантызму, які ламаў стэрэатыпы і каноны класіцызму, узаконьваў свабоду думак і творчасці, ставіў у цэнтр ідэі мастацкага твора асобу, чалавека высакародных пачуццяў.

Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І.Аляшкевіч, Я.Рустэм, В.Ваньковіч і інш. І.Аляшкевіч напісаў партрэты магнатаў Л.Сапегі, М.Радзівіла, Г.Ржэўскага, партрэт А.Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. За карціну "Благодетельное призренне н попеченне императрицы Марии Фёдоровны о бедных" І.Аляшкевіч быў абраны членам імператарскай акадэміі мастацтваў.

Пэндзлю мастака Я.Рустэма, прафесара Віленскага універсітэта належаць партрэты яго сучаснікаў Тамаша Зана, Антонія Ваньковіча і інш. Мастак Валенцій Ваньковіч, выхаванец Полацкай езуіцкай акадэміі, стварыў партрэты А.Тавянскага і яго жонкі Караліны, карціну "А.Міцкевіч на скале Аюдаг".

Рамантычныя матывы выразна выявіліся не толькі ў партрэтным, але і ў гістарычным і пейзажным жывапісе. Таленавіты мастак, этнограф і кампазітар Н.Орда абышоў і аб'ездзіў амаль усю Беларусь, Полыпчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н.Орды "Лагойск", "Крыжоўка", "Руіны замка ў Лідзе", "Мір", "Нясвіж", "Белая вежа" і інш.

Яркім прадстаўнікомгістарычнага жанру ў беларускім жывапісе з'яўляўся Я.Дамель. Ён быў адукаваным чалавекам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі, добра ведаў айчынную і антычную гісторыю. Шырока вядомы яго творы "Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.", "Хрышчэнне славян" і інш. На спадчыне Я.Дамеля выхоўваліся многія пакаленні беларускіх мастакоў.

Заснавальнікам рэалізму ў беларускім пейзажным жывапісе можна лічыць В.Дмахоўскага - удзельніка тайных студэнцкіх арганізацый, паўстання 1830 - 1831 гг. Сучаснікі называлі яго Клодам Ларэнам віленокіх ваколіц за паэтызм і велічнасць, эмацыянальную насычанасць, строгасць кампазіцыі яго пейзажаў - рысы, характэрныя для выдатнага французскага жывапісца XVII ст. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А.Міцкевіча, сябрам якога ён быў ("Радзіма", "Возера Свіцязь","3аход сонца", "Начлег"),

І.Хруцкі ўвайшоў у гісторыю мастацтва як заснавальнік рэалістычнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт "Кветкі і садавіна" ён атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Акрамя нацюрмортаў і пейзажаў I. Хруцкі напісаў шмат партрэтаў, у тым ліку "Сямейны лартрэт", "Партрэт хлопчыка ў саламяным брылі".

М.Кулеша, падарожнічаючы па Беларусі, пісаў пейзажы, замалёўкі, эцюды. Патрыятычныя матывы, любоў да роднай зямлі, яе прыроды і гісторыі адлюстраваны ў црацах "Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне", "Руіны замка ў Міры", "Хоцім" і інш.

Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, К.Русецкі, Ю.Карчэўскі, Ц.Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пісьма вылучаюцца творы К.Русецкага: "Жняя", "Вербная нядзеля", пейзажы ваколіц На-вагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы; За выяўленчы талент мастаку было прысуджана званне акадэміка. Ён выкладаў жывапіс і рысунак у навучальных установах Вільні. Ц.Бычкоўскі, які сам паходзіў з прыгонных сялян графа Тышкевіча, напісаў шэраг бытавых кампазіцый з жыцця прыгонных: "Касец, што менціць касу", "Дзяў-чынка з разбітым збанам", "Святая Вікторыя збірае сродкі для бедных" і інш. Ю.Карчэўскаму належыць аўтарства карцін "Руская хуткая пошта", "Яўрэйская карчма", "Яўрэйскае пахаванне" і інш. 298

У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папулярнасць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М.Падалінскі, Ю.Главацкі, Ю.Азямблоўскі, Б.Клямбоўскі. Літаграфія ўраджэнца Мінска Ю.Азямблоўскага "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб") набыла сусветную вядомасць. Яе дэманстраваў на сваіх лекцыях у Парыжы

А.Міцкевіч, пра яе пісаў у 1853 г. у памфлеце "Хрышчоная ўлас-насць" А.І.Герцэн.

Развіццю жывапісу Беларусі спрыяла існаваўшая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. Асноўным цэнтрам іх навучання з'яўляўся Віленскі універсітэт, дзе на кафедры рысунка і жывапісу працавалі Ф.Смуглевіч і Я.Рустэм, на кафедры скульптуры - К.Ельскі. Віленская мастацкая школа па свайму ўзроўню была не ніжэй за такія ж школы пры Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. У Вільні вучыліся не толькі выхадцы з вышэйшых сацыяльных слаёў, але і здольныя дзеці простых людзей.

Значная частка беларускай творчай моладзі вучылася ў той час у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Важную ролю ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў мела Полацкая езуіцкая акадэмія. 3 яе сцен выйшлі В.Ваньковіч і І.Хруцкі. Юныя мастакі займаліся ў рысавальных класах гімназій. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. дзейнасць Віленскай мастацкай школы была прыпынена.

З канца XVIII ст. класіцызм — асноўны стылявы накірунак у архітэктуры Веларусі, асабліва ў праваслаўным культавым дойлідстве. У фундамент яго пакладзены сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага дойлідства (каланады, ордэры і інш.). У другой па-лове XVIII ст. класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, для якога былі характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгажэнні. Носьбітамі ідэй барока з'яўляліся пераважна архітэктары-іншаземцы, запрошаныя на Беларусь каралеўскім дваром і магнатамі яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод помнікаў пера-ходнага стылю ад барока да класіцызму - палацы ў Ружанах (Пружанскі р-н), Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). У праваслаўным культавым будаўніцтве найбольш значным і раннім помнікам класіцызму быў сабор Іосіфа ў Магілёве, пабудаваны ў памяць аб сустрэчы рускай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.

На Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам адпаведнай рускай школы, творчасці вядомых рускіх архітэктараў М.Львова, У.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка і інш. Па іх праектах у беларускіх гарадах былі ўзведзены найболып значныя збудаванні. Сярод вядомых помнікаў класіцызму ў Беларусі - палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш.

У стылі класіцызму развівалася і горадабудаўніцтва як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўля-най забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны гене-ральныя планы забудовы большасці (каля 40) беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжваліся прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту горада. Мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, ставіліся палацы і будынкі.

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыя-нальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога перай-мання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат му-раваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура. Сярод вядомых тагачасных скульптараў - Ельскія (бацька Кароль і яго два сыны, Ян і Казімір; Казімір Ельскі - кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце), Я.Астроўскі, Р.Слізень і інш. Іх творчасць была разна-стайнай па жанрах: партрэты-бюсты гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, партрэты-бюсты родных, блізкіх і знаёмых, медальёны і барэльефы з выявамі дзяржаўных дзеячаў, фігуры прарокаў для культавых устаноў і інш.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полыпчы, Украіны, краін Заход-няй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская куль-тура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.


Нет нужной работы в каталоге?

Сделайте индивидуальный заказ на нашем сервисе. Там эксперты помогают с учебой без посредников Разместите задание – сайт бесплатно отправит его исполнителя, и они предложат цены.

Цены ниже, чем в агентствах и у конкурентов

Вы работаете с экспертами напрямую. Поэтому стоимость работ приятно вас удивит

Бесплатные доработки и консультации

Исполнитель внесет нужные правки в работу по вашему требованию без доплат. Корректировки в максимально короткие сроки

Гарантируем возврат

Если работа вас не устроит – мы вернем 100% суммы заказа

Техподдержка 7 дней в неделю

Наши менеджеры всегда на связи и оперативно решат любую проблему

Строгий отбор экспертов

К работе допускаются только проверенные специалисты с высшим образованием. Проверяем диплом на оценки «хорошо» и «отлично»

1 000 +
Новых работ ежедневно
computer

Требуются доработки?
Они включены в стоимость работы

Работы выполняют эксперты в своём деле. Они ценят свою репутацию, поэтому результат выполненной работы гарантирован

avatar
Математика
История
Экономика
icon
159599
рейтинг
icon
3275
работ сдано
icon
1404
отзывов
avatar
Математика
Физика
История
icon
156450
рейтинг
icon
6068
работ сдано
icon
2737
отзывов
avatar
Химия
Экономика
Биология
icon
105734
рейтинг
icon
2110
работ сдано
icon
1318
отзывов
avatar
Высшая математика
Информатика
Геодезия
icon
62710
рейтинг
icon
1046
работ сдано
icon
598
отзывов
Отзывы студентов о нашей работе
63 457 оценок star star star star star
среднее 4.9 из 5
Тгу им. Г. Р. Державина
Реферат сделан досрочно, преподавателю понравилось, я тоже в восторге. Спасибо Татьяне за ...
star star star star star
РЭУ им.Плеханово
Альберт хороший исполнитель, сделал реферат очень быстро, вечером заказала, утром уже все ...
star star star star star
ФЭК
Маринаааа, спасибо вам огромное! Вы профессионал своего дела! Рекомендую всем ✌🏽😎
star star star star star

Последние размещённые задания

Ежедневно эксперты готовы работать над 1000 заданиями. Контролируйте процесс написания работы в режиме онлайн

Подогнать готовую курсовую под СТО

Курсовая, не знаю

Срок сдачи к 7 дек.

только что
только что

Выполнить задания

Другое, Товароведение

Срок сдачи к 6 дек.

1 минуту назад

Архитектура и организация конфигурации памяти вычислительной системы

Лабораторная, Архитектура средств вычислительной техники

Срок сдачи к 12 дек.

1 минуту назад

Организации профилактики травматизма в спортивных секциях в общеобразовательной школе

Курсовая, профилактики травматизма, медицина

Срок сдачи к 5 дек.

2 минуты назад

краткая характеристика сбербанка анализ тарифов РКО

Отчет по практике, дистанционное банковское обслуживание

Срок сдачи к 5 дек.

2 минуты назад

Исследование методов получения случайных чисел с заданным законом распределения

Лабораторная, Моделирование, математика

Срок сдачи к 10 дек.

4 минуты назад

Проектирование заготовок, получаемых литьем в песчано-глинистые формы

Лабораторная, основы технологии машиностроения

Срок сдачи к 14 дек.

4 минуты назад

2504

Презентация, ММУ одна

Срок сдачи к 7 дек.

6 минут назад

выполнить 3 задачи

Контрольная, Сопротивление материалов

Срок сдачи к 11 дек.

6 минут назад

Вам необходимо выбрать модель медиастратегии

Другое, Медиапланирование, реклама, маркетинг

Срок сдачи к 7 дек.

7 минут назад

Ответить на задания

Решение задач, Цифровизация процессов управления, информатика, программирование

Срок сдачи к 20 дек.

7 минут назад
8 минут назад

Все на фото

Курсовая, Землеустройство

Срок сдачи к 12 дек.

9 минут назад

Разработка веб-информационной системы для автоматизации складских операций компании Hoff

Диплом, Логистические системы, логистика, информатика, программирование, теория автоматического управления

Срок сдачи к 1 мар.

10 минут назад
11 минут назад

перевод текста, выполнение упражнений

Перевод с ин. языка, Немецкий язык

Срок сдачи к 7 дек.

11 минут назад
planes planes
Закажи индивидуальную работу за 1 минуту!

Размещенные на сайт контрольные, курсовые и иные категории работ (далее — Работы) и их содержимое предназначены исключительно для ознакомления, без целей коммерческого использования. Все права в отношении Работ и их содержимого принадлежат их законным правообладателям. Любое их использование возможно лишь с согласия законных правообладателей. Администрация сайта не несет ответственности за возможный вред и/или убытки, возникшие в связи с использованием Работ и их содержимого.

«Всё сдал!» — безопасный онлайн-сервис с проверенными экспертами

Используя «Свежую базу РГСР», вы принимаете пользовательское соглашение
и политику обработки персональных данных
Сайт работает по московскому времени:

Вход
Регистрация или
Не нашли, что искали?

Заполните форму и узнайте цену на индивидуальную работу!

Файлы (при наличии)

    это быстро и бесплатно