Всё сдал! - помощь студентам онлайн Всё сдал! - помощь студентам онлайн

Реальная база готовых
студенческих работ

Узнайте стоимость индивидуальной работы!

Вы нашли то, что искали?

Вы нашли то, что искали?

Да, спасибо!

0%

Нет, пока не нашел

0%

Узнайте стоимость индивидуальной работы

это быстро и бесплатно

Получите скидку

Оформите заказ сейчас и получите скидку 100 руб.!


Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі

Тип Реферат
Предмет История
Просмотров
1607
Размер файла
24 б
Поделиться

Ознакомительный фрагмент работы:

Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі

Рассяленне славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў па часе з засяленнем яе славянамі. З'яўленне іх на тэрыторыі Беларусі было вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ-ІІІ ст. н. э.), нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славян вельмі складанае, заблытанае і пакуль што далёкае да навуковага вырашэння. Прарадзімай славян называліся і называюцца розныя мясцовасці: сярэдняе і ніжняе Падунайе і паўночнае Прычарнамор'е, Паўночнае Прыкарпацце і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян указваюцца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых гіпотэз. Усе яны маюць права на існаванне. Але калі нават пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была прарадзіма славян, то і аўтары гэтай гіпотэзы прызнаюць, што ў канцы Vпачатку VI ст. н. э. яны адышлі адсюль за Дунай. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VIIст. н. эры. Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі і іншых усходнеславянскіх зямель, не было аднаразовай падзеяй. Яно адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў.

Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але яшчэ Я.Ф. Карскі адзначыў, што славянскае засяленне Беларусі адбывалася таксама і з захаду. 3 поўдня, як лічыць М. Ермаловіч, на тэрыторыю Беларусі прыйшлі дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, з захаду славяне, крывічы, севяране, радзімічы. Тут праходзілі і скрыжоўваліся шматлікія славянскія дарогі. Але такое прадстаўленне, на наш погляд, з'яўляецца памылковым, бо застаецца адкрытым пытанне, чаму не аселі ўсходнеславянскія плямёны ў Заходняй Беларусі, дзе ўмовы для жыцця людзей былі болыд спрыяльныя, чым там, куды пайшлі далей славяне. Такое прадстаўленне аб шляхах рассялення славян не дае адказу і на пытанне, як тут, у Заходняй Беларусі, ва ўмовах інтэнсіўнага руху славян яшчэ доўгі час пражывалі балцкія плямёны, а славяне асвоілі гэтую тэрыторыю толькі ў ХІ-ХІІ стст. Нам здаецца, што больш праўдападобным у гэтым пытанні з'яўляецца пункт гледжання прафесара Э.М. Загарульскага, які сцвярджае, што славянскія плямёны, пачаўшыя рух з Вісла-Одэрскага міжрэчча ў паўднёваўсходнім напрамку (у лесастэпавыя раёны Украіны), былі адсечаны ад асноўнай масы славянства германакельцкімі плямёнамі, якія рухаліся больш энергічна ў гэтым жа напрамку. Адсечаную групу германакельты раскалолі на дзве часткі. Адна з іх была выцеснена на Балканскі паўвостраў, дзе пазней з іх сфарміравалася група паўднёваславянскіх плямён (сербы, харваты, баснійцы, македонцы, чарнагорцы, славены і балгары). Другая частка славян пасялілася на паўночным захадзе Украіны і ў паўднёвых раёнах Беларусі (у басейне ракі Прыпяць). У VІ-VІІІ стст. яны адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміраваліся як усходняе славянства, тут сфарміравалася і народнасць русь, якая дала пазней назву ўтварыўшайся славянскай дзяржаве Кіеўскай Русі.

У VІІІ-ІХ стст., калі ўсходнія славяне значна ўзмацніліся і ў выніку дэмаграфічнага росту ім стала цесна на занятай тэрыторыі, яны прыступілі да асваення блізляжачых зямель (балтаў, фінауграў і іранацюркаў). Паперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны. Прасоўваючыся па рэках, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за ўзброенымі дружынамі ішло земляробчае насельніцтва, асімілюючы мясцовых абарыгенаў, у прыватнасці, балтаў. Аб тым, што іменна такім шляхам ішло рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі, сведчыць асваенне імі Панямоння і Пабужжа ў XI–XII стст. Славяне ў раёнах свайго рассялення часткова выцеснілі балтаў, часткова знішчылі іх, а застаўшыхся асімілявалі. У некаторых мясцовасцях і славяне былі асіміляваны балтамі, але ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэта можна растлумачыць тым, што славяне на некалькі стагоддзяў апярэджвалі па свайму развіццю балтаў. Гэтыя працэсы прадаўжаліся даволі доўга, на працягу некалькіх стагоддзяў.

Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Як сведчаць археалагічныя даныя, паўднёвая граніца тэрыторыі дрыгавічоў праходзіла ўздоўж паўднёвай Прыпяці з поўдня. Ад драўлян іх аддзялялі балоты. Іх усходняй граніцай быў басейн Дняпра. Паўночнаўсходняя граніца праходзіла прыкладна па водападзелу рэк Друці і Бярэзіны, а паўночная па лініі Барысаў Заслаўе. На захадзе дрыгавічы займалі вярхоўі Нёманскага басейна. Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіць ад слова «дрыгва», якая была характэрнай рысай асаблівасці мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка падтрымліваецца некаторымі даследчыкамі і цяпер, аднак гэты погляд, як сцвярджае М. Ермаловіч, трэба прызнаць устарэлым. Па характару мясцовасці, паводле летапісу, былі празванымі далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы, драўляне на левым беразе Эльбы, дрыгавічы у Македоніі і ў падабскіх славян. Хутчэй за ўсе, як лічыць М. Ермаловіч, дрыгавічы паходзяць ад славянскага імя Драга ці Драгавіта, як радзімічы ад Радзіма, вяцічы ад Вяткі.

Радзімічы пасяліліся на ўсходзе ад дрыгавічоў. Яны занялі землі паміж Дняпром і Дзісной. Асноўным арэалам іх рассялення быў басейн рэк Сожа і Іпуці.

Крывічы занялі тэрыторыю на поўнач ад дрыгавічоў і радзімічаў. Іх заходняя граніца на тэрыторыі Беларусі праходзіла ўздоўж Асвейскага возера, затым апускалася на поўдзень, перасякала заходнюю Дзвіну каля вусця Дрысы, далей ішла да басейна Дзясны (левага прытока Заходняй Дзвіны). Самым заходнім пасяленнем быў Браслаў. На поўначы і на ўсходзе граніца крывічоў праходзіла за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раёны вярхоўя Волгі, на поўдні вярхоўе Дняпра. На Беларусі пражывала толькі іх полацкасмаленская група.

Ёсць многа меркаванняў аб паходжанні назвы «крывічы». Адны з даследчыкаў выводзяць гэтую назву ад літоўскага слова «круе», якое абазначае імя аднаго з персанажаў літоўскай міфалогіі (Н.Н. Траццякоў). Б.А. Рыбакоў і іншыя даследчыкі лічаць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імя кіраўніка літоўскага роду Крыве-Крывейтэ. Г. Мілер, М. Карамзін, Т. Нарбут, А. Кіркор мяркуюць, што яна ўзнікла ад імя вярхоўнага жраца балтаў Крыве-Крывейтэ. Беларускі археолаг Г.В. Штыхаў лічыць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імя старэйшыны балцкага роду Крыве. Ён жа не выключае этымалогію тэрміна ад слоў, абазначаючых блізкіх па крыві (рус. кровные, бел. крэўныя). Вядомы рускі гісторык С.М. Салаўёў лічыць, што назва «крывічы» звязана з характарам мясцовасці, якую яны займалі, і выводзіць назву ад балцкага (літоўскага) слова Ісігbа, што азначае топ, трасіну.

Але аўтары ўсіх гэтых гіпотэз, меркаванняў дапускаюць шэраг недакладнасцей. Назвы вярхоўнага Бога Крыве-Крывейтэ, як паказвае больш дакладнае вывучэнне персанажаў літоўскай паганскай міфалогіі, няма. Гэта датычыць таксама і імя вярхоўнага жраца балтаў. Гісторыі вядома імя святара Крыве, які жыў у XIV ст., калі крывічоў ужо, як этнічнай супольнасці, не было.

Спрэчнай з'яўляецца таксама гіпотэза аб паходжанні крывічоў ад імя старэйшыны роду Крыве. Аб гэтым няма сведчанняў у пісьмовых крыніцах. Які папярэднія гіпотэзы, яна, напэўна, узнікла на аснове біблейскіх сказанняў, якімі шырока карысталіся старажытныя летапісцы, а ўслед за імі і гісторыкі. Некрытычны падыход да іх і прывёў да ўзнікнення гэтых гіпотэз.

Цяжка пагадзіцца з паходжаннем назвы «крывічы» ад слоў, якія абазначаюць кроўную роднасць. Такія адносіны ў старажытнасці характэрныя былі для параўнальна невялікіх груп людзей, – родаў. Іх часцей за ўсё называлі імёнамі жывёл і птушак. Таму неверагодна, што ўяўленні аб кроўнай роднасці распаўсюджваліся на такую вялікую этнічную супольнасць, як крывічы, тэрыторыя якіх ахоплівала ўшырыню амаль тысячу кіламетраў.

У міжрэччы Буга і Нёмана пагранічная тэрыторыя паміж усходнеславянскімі плямёнамі, заходнімі славянамі і балтамі бьша заселена змешаным у этнічных адносінах складам насельніцтва пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы валыняне, у Панямонні (на правабярэжжы) яцвягі. Такім чынам, можна сцвярджаць, што тут усходнеславянскія плямёны дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі) плямёнамі.

Як жа складваліся ўзаемаадносіны паміж мясцовымі абарыгенамібалтамі і нетутэйшым славянскім насельніцтвам? Гэтае пытанне яшчэ дасканала не высветлена. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што яны ў асноўным былі мірнымі і славянскае засяленне нібыта працякала ў выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі ўладанняў балтаў. Але з гэтым цяжка пагадзіцца. Устаноўлена, што на рубяжы VII–VIII стст. болынасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмлянскай культуры загінула ў выніку пажараў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам і прывяло да гібелі іх умацаванняў. Славяне ішлі на Беларусь з розных бакоў і балтам не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і з захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў, і, калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца большменш мірныя адносіны паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі.

Трэба заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з'яўляюцца марнымі. Нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў прамалінейнымі працэсамі. У літаратуры зусім слушна ўказваецца, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі у канчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга і нават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя.

Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаных непасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ў крывічоўпалачан, радзімічаў і дрыгавічоў ужо ў VI–VIII стст. былі свае «княжанні», склаўшыяся на аснове этнічных супольнасцей. Гэта былі даволі ўстойлівыя этнаграфічныя аб'яднанні, якія ўтварыліся стыхійна. На думку Г.В. Штыхава, яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а саюзы плямён, склаўшыяся протанароднасці («народцы») і адначасова дзяржаўныя ўтварэнні ці прота дзяржавы. «Княжанні» складаліся з валасцейкнястваў, былых радавых абшчын. У кожнай воласцікнястве меліся свае веча і свае князі з дружынамі. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала веча народнаму сходу. Яно збіралася ў галоўным горадзе воласці. Веча выбірала князя і адмаўляла яму ў даверы, калі ён парушаў пастаўленыя ўмовы, абвяшчала вайну і заключала мір з суседзямі. На веча пазначаліся «ураднікі» на свабодныя пасады, прымаліся пастановы, рэгулюючыя гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны ў межах воласці.

Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, але не пераварочваўся, як плугам.

Рэлігіяй усходніх славян было язычніцтва з сістэмай многабожжа. Яны абагатваралі навакольную прыроду – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азеры, дрэвы і розныя расліны. Іх «духам» прыносілі ахвяры.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. Мн., 1995.

2. Гісторыя Беларусі. Т. 1. Мн., 2000.

3. Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000.

4. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і навагародскі перыяд. Мн., 1994.

5. Загорульский Э.М. Археология Белоруссии. Мн., 1963.

6. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 1998.

7. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

8. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994

9. Седов В. Восточные славяне в VI – XIII в. М., 1982.

10. Штыхаў Г.В. Крывічы. Мн, 1992.

11. Штыхаў Г.В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1999.


Нет нужной работы в каталоге?

Сделайте индивидуальный заказ на нашем сервисе. Там эксперты помогают с учебой без посредников Разместите задание – сайт бесплатно отправит его исполнителя, и они предложат цены.

Цены ниже, чем в агентствах и у конкурентов

Вы работаете с экспертами напрямую. Поэтому стоимость работ приятно вас удивит

Бесплатные доработки и консультации

Исполнитель внесет нужные правки в работу по вашему требованию без доплат. Корректировки в максимально короткие сроки

Гарантируем возврат

Если работа вас не устроит – мы вернем 100% суммы заказа

Техподдержка 7 дней в неделю

Наши менеджеры всегда на связи и оперативно решат любую проблему

Строгий отбор экспертов

К работе допускаются только проверенные специалисты с высшим образованием. Проверяем диплом на оценки «хорошо» и «отлично»

1 000 +
Новых работ ежедневно
computer

Требуются доработки?
Они включены в стоимость работы

Работы выполняют эксперты в своём деле. Они ценят свою репутацию, поэтому результат выполненной работы гарантирован

avatar
Математика
История
Экономика
icon
159599
рейтинг
icon
3275
работ сдано
icon
1404
отзывов
avatar
Математика
Физика
История
icon
156492
рейтинг
icon
6068
работ сдано
icon
2737
отзывов
avatar
Химия
Экономика
Биология
icon
105734
рейтинг
icon
2110
работ сдано
icon
1318
отзывов
avatar
Высшая математика
Информатика
Геодезия
icon
62710
рейтинг
icon
1046
работ сдано
icon
598
отзывов
Отзывы студентов о нашей работе
64 096 оценок star star star star star
среднее 4.9 из 5
РАНХиГС
Срок был очень сжатый, но Анна справилась даже раньше. Спасибо огромное!
star star star star star
СПБГТИ
Спасибо большое Маргарите. Очень отзывчивая девушка, на все замечания реагирует молниеносно)
star star star star star
СПбУТУиЭ
Спасибо огромное! Работу нужно было сдать срочно, максимум на следующий день. Ольга выполн...
star star star star star

Последние размещённые задания

Ежедневно эксперты готовы работать над 1000 заданиями. Контролируйте процесс написания работы в режиме онлайн

Отношение гос органов власти к физической культуре (Волгоградская...

Статья, Физическая культура

Срок сдачи к 25 дек.

1 минуту назад

Есть файл с готовой курсовой но ее нужно корректировать

Курсовая, Техническое обслуживание и ремонт автомобилей

Срок сдачи к 25 дек.

1 минуту назад

Разработать структуру цифрового продукта.

Контрольная, Менеджмент организации

Срок сдачи к 23 янв.

3 минуты назад

Нужно подправить программу исследования ВКР

Другое, Дизайн психологического исследования

Срок сдачи к 25 дек.

4 минуты назад

«Кластерный анализ: иерархические методы кластеризации и метод к-средних»

Лабораторная, Статистическое моделирование и прогнозирование, статистика

Срок сдачи к 31 дек.

7 минут назад

Необходимы выполнить задание как в примере файл оиуз ...

Контрольная, Теория организации и управление изменениями

Срок сдачи к 26 дек.

8 минут назад

тмм

Контрольная, ТММ

Срок сдачи к 28 дек.

8 минут назад

Решить задачу

Решение задач, Материаловедение

Срок сдачи к 26 дек.

9 минут назад

надо сделать только задачи, все 5 штук, титульник сама оформлю

Контрольная, Основы математической обработки информации, математика

Срок сдачи к 30 дек.

10 минут назад

Решить контрольную из 5 задач по элтеху

Контрольная, Электротехника и электроника

Срок сдачи к 26 дек.

11 минут назад

решить 8 задач

Решение задач, Философия

Срок сдачи к 31 дек.

11 минут назад

Лабораторная работа

Онлайн-помощь, Информатика

Срок сдачи к 25 дек.

11 минут назад

зеленая поветска

Контрольная, Экология

Срок сдачи к 26 дек.

11 минут назад

Написать небольшой реферат

Реферат, Биохимия

Срок сдачи к 25 дек.

11 минут назад

Написать курсовую работу

Курсовая, Геология

Срок сдачи к 31 дек.

11 минут назад

Сделать презентацию на ~10-15 слайдов и написать к ней спич

Презентация, Информационная безопасность

Срок сдачи к 25 дек.

11 минут назад
planes planes
Закажи индивидуальную работу за 1 минуту!

Размещенные на сайт контрольные, курсовые и иные категории работ (далее — Работы) и их содержимое предназначены исключительно для ознакомления, без целей коммерческого использования. Все права в отношении Работ и их содержимого принадлежат их законным правообладателям. Любое их использование возможно лишь с согласия законных правообладателей. Администрация сайта не несет ответственности за возможный вред и/или убытки, возникшие в связи с использованием Работ и их содержимого.

«Всё сдал!» — безопасный онлайн-сервис с проверенными экспертами

Используя «Свежую базу РГСР», вы принимаете пользовательское соглашение
и политику обработки персональных данных
Сайт работает по московскому времени:

Вход
Регистрация или
Не нашли, что искали?

Заполните форму и узнайте цену на индивидуальную работу!

Файлы (при наличии)

    это быстро и бесплатно